Сборники статей и материалы конференций

Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV–XVIII стст.): зборнік навуковых прац

Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне XV–XVIII стст.Кніга: Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV–XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір» ; пад рэд. А.М. Янушкевіча. — Мінск : Медысонт, 2014. — 442 с. ; іл.

Характарыстыка: У зборніку друкуюцца матэрыялы, прысвечаныя разнастайным аспектам існавання магнацкага двара і сацыяльнага ўзаемадзеяння ў XV–XVIII стст. Разгледжаны двары Астрожскіх, Глябовічаў, Радзівілаў, Хадкевічаў, Сапегаў. У цэнтры ўвагі навукоўцаў знаходзіліся магнацкія рэзідэнцыі і прыватнаўласніцкія замкі, адміністрацыйны і культурныя бакі функцыянавання магнацкіх двароў, маскоўская эміграцыя ў Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую, патранальна-кліентэльныя адносіны паміж магнатамі і шляхтай у ВКЛ. Публікуюцца артыкулы Ніны Скеп’ян пра пачаткі будаўніцтва прыватнаўласніцкіх мураваных замкаў у ВКЛ, С. Рыбчонка пра паходжанне магнатаў Глябовічаў, А. Янушкевіча пра нефармальныя кантакты магнатаў Вялікага Княства Літоўскага ў дыпламатычных зносінах з Маскоўскай дзяржавай у другой палове XVI ст., А. Радамана пра патранальна-кліентэльныя адносіны ў Новагародскім павеце ў другой палове XVI — пачатку XVII ст., В. Галубовіча пра віцебскую кліентэлу віленскага ваяводы Крыштафа Радзівіла ў 30-я гг. XVII ст., Анастасіі Скеп’ян пра арганізацыю кухоннай службы пры магнацкіх дварах ВКЛ у XVI– XVII стст., В. Гарбачовай пра баўленне вольнага часу шляхтай Вялікага княства Літоўскага ў канцы XVIII ст. на прыкладзе роду Рэйтанаў, а таксама матэрыялы шэрагу ішых даследчыкаў.

Полацкі музейны штогоднік: зборнік навуковых артыкулаў за 2012 г.

Полацкі музейны штогоднік: зборнік навуковых артыкулаў за 2012 г.Кніга: Полацкі музейны штогоднік : зборнік навуковых артыкулаў за 2012 г. / уклад. Т.У. Явіч. — Полацк : [НПГКМЗ], 2013. — 164 с. ; іл.

Характарыстыка: «Полацкі музейны штогоднік» — зборнік навуковых артыкулаў, які выпускаецца Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам (НПКМЗ) з 2010 г. У зборніку друкуюцца артыкулы навуковых супрацоўнікаў НПКМЗ, выступленні на штогадовых канферэнцыях на базе музея-запаведніка, а таксама публікацыі вядомых даследчыкаў, чые навуковыя інтарэсы звязаныя з гісторыяй матэрыяльнай культуры Полацка. У трэцім «Полацкім музейным штогодніку» (за 2012 г.) змешчаны артыкулы І.У. Магалінскага пра металічныя дэталі скураных сумак XIV–XVII стст. у фондах НПГКМЗ, В.А. Філімонавай пра лаціна-польскія выданні XVI–XVIII стст. у фондах НПГКМЗ, А.У. Шумовіч пра «Апосталы» ХVII стагоддзя ў фондах НПГКМЗ, І.П. Водневай пра «Памятныя кнігі Віцебскай губерні» як крыніцы па гісторыі Полацка, С.П. Копыла пра супрацьпаветраную абарону Полацкага баявога ўчастка летам 1941 г., а таксама шэраг іншых публікацый.

Полацкі музейны штогоднік: зборнік навуковых артыкулаў за 2011 г.

Полацкі музейны штогоднік: зборнік навуковых артыкулаў за 2011 г.Кніга: Полацкі музейны штогоднік : зборнік навуковых артыкулаў за 2011 г. / уклад. Т.А. Джумантаева, І.П. Воднева, С.В. Нікалаева. — Полацк : НПГКМЗ, 2012. — 468 с.; іл.

Характарыстыка: «Полацкі музейны штогоднік» — зборнік навуковых артыкулаў, што выдаецца Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам (НПКМЗ) з 2010 г. У ім змяшчаюцца публікацыі навуковых супрацоўнікаў НПКМЗ, штогадовых канферэнцый на базе музея-запаведніка, а таксама публікацыі вядомых даследчыкаў, чые навуковыя інтарэсы звязаныя з гісторыяй матэрыяльнай культуры Полацка. У другім «Полацкім музейным штогодніку» (за 2011 г.) змешчаны артыкулы Л.В. Ляўшун аб колькасці насельніц Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра паводле «Жыція Еўфрасінні Полацкай», І.У. Магалінскага аб металічных крыжах-цельніках канца Х–XVIII стст. з тэрыторыі Полацка, В.У. Галубовіча аб полацкім «бунце Корсакаў» 1641 г., А.У. Мацука аб полацкіх сойміках з 1717 па 1733 гг., А.М. Барун аб матэрыяльным становішчы і гаспадарчай дзейнасці Полацкага Барысаглебскага манастыра ў сярэдзіне ХІХ — пачатку XX ст., С.П. Копыла аб ахвярах урочышча «Пяскі» ў Полацку, а таксама шэраг іншых публікацый.

Полацкі музейны штогоднік: зборнік навуковых артыкулаў за 2010 г.

Полацкі музейны штогоднік: зборнік навуковых артыкулаў за 2010 г.Кніга: Полацкі музейны штогоднік : зборнік навуковых артыкулаў за 2010 г. / уклад. Т.А. Джумантаева, А.У. Шумовіч, Т.Р. Смірнова. — Полацк : НПГКМЗ, 2011. — 284 с.; іл.

Характарыстыка: «Полацкі музейны штогоднік» — зборнік навуковых артыкулаў, што выдаецца Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам (НПКМЗ), пачынаючы з 2010 г. У ім друкуюцца артыкулы навуковых супрацоўнікаў НПКМЗ, матэрыялы арганізаваных гэтай установай штогадовых канферэнцый, а таксама публікацыі вядомых даследчыкаў, чые навуковыя інтарэсы звязаныя з гісторыяй матэрыяльнай культуры Полацка. У першым «Полацкім музейным штогодніку» (2010 г.) змешчаны артыкулы І.У. Магалінскага аб металічных ювелірных інструментах X–XVII стст. у фондах НПГКМЗ, А.А. Салаўёва аб рэканструкцыі першапачатковай планіроўкі корпуса «В» Полацкага езуіцкага калегіўма, У.А. Падалінскага аб соймавым прадстаўніцтве Полацкага ваяводства ў канцы XVI ст., Вяч.С. Куляшова аб кампазіцыі Казьянкаўскага скарбу, а таксама шэраг іншых публікацый.

Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць: матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць: матэрыялы ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі 2009Зборнік: Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць : матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцыі 19–20 ліст. 2009 г. / укл. А.У. Шумовіч, В.А. Шульчанка. — Полацк : НПГКМЗ, 2010. — 234 с.; іл.

Характарыстыка: У 1999 г. на базе Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага была арганізавана канферэнцыя, прысвечаная дзейнасці Сімяона Полацкага. З таго часу канферэнцыя стала рэгулярнай і праводзіцца раз на 5 гадоў. У зборніку матэрыялаў трэцяй канферэнцыі, прысвечанай светапогляду, грамадска-палітычнай і літаратурнай дзейнасці Сімяона Полацкага, змешчаны артыкулы І.У. Будзько аб адметнасцях старажытных полацкіх евангелляў-апракасаў, Д.У. Дука аб жыццёвай прасторы Полацка ХVІ–ХVІІІ стст., В.М. Ляўко аб лакалізацыі і ідэнтыфікацыі культавых аб’ектаў пры раскопках сярэднявечных гарадоў паўночна-ўсходняй Беларусі, К.А. Смірновай аб «простай мове» як элеменце культуры Паўднёва-Заходняй Русі ХVІ–ХVІІ стст., Э.В. Ярмоленка аб пролажным «Жыціі Еўфрасінні Полацкай», а таксама публікацыі шэрагу іншых даследчыкаў.

Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць: матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць: матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі 2004Зборнік: Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць : матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі 18–19 лістапада 2004 г. / укл. А.У. Шумовіч, В.А. Шульчанка. — Полацк : НПГКМЗ, 2005. — 148 с.; іл.

Характарыстыка: У 1999 г. на базе Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага, што ўваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, адбылася канферэнцыя, прысвечаная светапогляду, грамадска-палітычнай і літаратурнай дзейнасці Сімяона Полацкага. З таго часу канферэнцыя стала рэгулярнай і ладзіцца раз у 5 гадоў. У зборніку матэрыялаў другой канферэнцыі надрукаваны артыкулы І.А. Бортніка аб эвалюцыі падыходаў да праблемы рэлігійнай талеранцыі ў праваслаўнай сацыяльна-палітычнай думцы Рэчы Паспалітай канца XVI — першай паловы XVII ст., В.У. Галубовіча аб каранацыйным сойме 1633 г. і полацкай шляхце, Д.У. Дука аб шляхах пранікнення і распаўсюджвання культурна-стылістычных накірункаў у матэрыяльнай культуры насельніцтва Полацка XVI–XVII стст., А.А. Сушы аб уніяцкіх храмах і манастырах Полацка ў XVII ст., М.А. Тарасавай аб міжканфесійных адносінах на Магілёўшчыне ў XVI–XVIII стст., Н.Я. Трыфанавай аб дзейнасці мастакоў-беларусаў у Маскве, а таксама публікацыі шэрагу іншых навукоўцаў.

Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён: зборнік артыкулаў

Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзёнКніга: Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён: зборнік артыкулаў / [рэдакцыйны савет: М.В. Біч, В.Ф. Кушнер, У.Н. Сідарцоў (адк. за выпуск)]. — Мінск : БДУ, 1992. — 196 с.

Характарыстыка: Крах савецкай палітычнай сістэмы і аб’яўленне Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці змяніла становішча ў сістэме міждзяржаўных і міжнацыянальных сувязей. Гэта выклікала патрэбу ў прынцыпова новых метадалагічных падыходах да аналізу як сучасных падзей, так і нашага мінулага, распрацоўкі і выкарыстання новых метадаў гістарычнага даследавання. З мэтай абмеркавання актуальных пытанняў у 1992–1993 гг. адбылося некалькі канферэнцый, да адной з якіх быў падрыхтаваны прапануемы зборнік. У ім змешчаны артыкулы А.Г. Калечыц аб праблеме першапачатковага засялення Беларусі, В.С. Вяргей аб актуальных праблемах археалогіі славян V–X стст. у Беларускім Палессі, С.Я. Рассадзіна аб праблеме суаднясення герадотавых плямёнаў будзінаў, неўраў і скіфаў да тэрыторыі Беларусі, М.Ф. Піліпенкі аб этнагенезе беларусаў, Г.В. Штыхава аб шматукладным грамадстве ІХ–ХІ стст. на Беларусі, В.Л. Насевіча аб працэсе ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў ХІІІ–XIV стст., Ш.І. Бекцінеева аб грашовых сістэмах ВКЛ, Л.С. Івановай аб Рэфармацыі на Беларусі ў другой палове XVI — першай палове XVII ст., Г.Г. Сяргеевай аб беларускай дыяспары, А.Ф. Вішнеўскага аб праблемах фарміравання Беларусі як прававой дзяржавы, а таксама публікацыі шэрагу іншых навукоўцаў.

Старонкі