Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV–XVIII стст.): зборнік навуковых прац

Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне XV–XVIII стст.Кніга: Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV–XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір» ; пад рэд. А.М. Янушкевіча. — Мінск : Медысонт, 2014. — 442 с. ; іл.

Характарыстыка: У зборніку друкуюцца матэрыялы, прысвечаныя разнастайным аспектам існавання магнацкага двара і сацыяльнага ўзаемадзеяння ў XV–XVIII стст. Разгледжаны двары Астрожскіх, Глябовічаў, Радзівілаў, Хадкевічаў, Сапегаў. У цэнтры ўвагі навукоўцаў знаходзіліся магнацкія рэзідэнцыі і прыватнаўласніцкія замкі, адміністрацыйны і культурныя бакі функцыянавання магнацкіх двароў, маскоўская эміграцыя ў Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую, патранальна-кліентэльныя адносіны паміж магнатамі і шляхтай у ВКЛ. Публікуюцца артыкулы Ніны Скеп’ян пра пачаткі будаўніцтва прыватнаўласніцкіх мураваных замкаў у ВКЛ, С. Рыбчонка пра паходжанне магнатаў Глябовічаў, А. Янушкевіча пра нефармальныя кантакты магнатаў Вялікага Княства Літоўскага ў дыпламатычных зносінах з Маскоўскай дзяржавай у другой палове XVI ст., А. Радамана пра патранальна-кліентэльныя адносіны ў Новагародскім павеце ў другой палове XVI — пачатку XVII ст., В. Галубовіча пра віцебскую кліентэлу віленскага ваяводы Крыштафа Радзівіла ў 30-я гг. XVII ст., Анастасіі Скеп’ян пра арганізацыю кухоннай службы пры магнацкіх дварах ВКЛ у XVI– XVII стст., В. Гарбачовай пра баўленне вольнага часу шляхтай Вялікага княства Літоўскага ў канцы XVIII ст. на прыкладзе роду Рэйтанаў, а таксама матэрыялы шэрагу ішых даследчыкаў.

Фармат: Pdf.

Крыніца: Сайт Замкавага комплекса «Мір».

Заўвага: Артыкулы зборніка размешчаны на іншым сайце. Спасылка вядзе на старонку, з якой магчыма спампоўванне.

Перайсці/Перейти.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Прадмова
Лицкевич О. К вопросу о первом упоминании Мира в письменных источниках
Шеков А. Двор князей Воротынских в конце XV — середине XVI в.: социальный генезис
Казакоў А. Масквічы на службе ў магнатаў Вялікага княства Літоўскага ў першай палове XVI ст.
Скеп’ян Ніна. Пачаткі будаўніцтва прыватнаўласніцкіх мураваных замкаў у Вялікім княстве Літоўскім
Атаманенко В. Староконстантинов и Острог как резиденции Василия-Константина Острожского
Рыбчонак С. Да праблемы паходжання магнатаў Глябовічаў — уладальнікаў Заслаўскага замка ў XVI ст.
Ерусалимский К. Архивная культура в ситуации фронтира: московские эмигранты в Речи Посполитой XVI–XVII вв.
Семянчук А. Магнацкія двары як цэнтры гістарыяграфіі ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI ст.
Падалінскі У. Тэстамент троцкага ваяводы Яна Глябовіча (1590 г.) як крыніца па вывучэнню кліентальных адносін у Вялікім княстве Літоўскім
Рагаускене Р. Шуты, карлики и другие маргинальные группы на дворах магнатов Великого Княжества Литовского в XVI в.
Янушкевіч А. Да праблемы нефармальных кантактаў магнатаў Вялікага Княства Літоўскага ў дыпламатычных зносінах з Маскоўскай дзяржавай у другой палове XVI ст.
Тесленко І. Організація і функціонування задворного суду князів Острозьскіх (до постановки проблеми)
Шаланда А. Гербы Льва Іванавіча Сапегі (1580–1633 гг.): склад, легенда, функцыі
Кулаковский П. Урядники киевских имений князя Януша Острожского: карьера и судьба после смерти патрона
Радаман А. Патранальна-кліентэльныя адносіны ў Новагародскім павеце і іх уплыў на палітыку і дзейнасць органаў шляхецкага самакіравання ў другой палове XVI — пачатку XVII ст.
Gawron P. Postawa Jakuba Madaleńskiego wobec litewskich magnatów. Kilka uwag na temat relacji patron — klient w Wielkim Księstwie Litewskim w I połowie XVIII wieku
Галубовіч В. Двор магната і павет: віцебская кліентэла віленскага ваяводы Крыштафа Радзівіла ў 30-я гг. XVII ст.
Амброзяк Т. Значение Биржайской крепости в политической деятельности Криштофа Радзивилла и его соперничестве с Львом Сапегой в 1625–1629 гг.
Волкаў М. Будаўніцтва бастыённага замка Яна Караля Хадкевіча ў Ляхавічах
Карлюк К. Выявы і палітыка: партрэты манархаў у рэзідэнцыях біржанскіх Радзівілаў XVII ст.
Семянчук Г. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI–XVII стст.
Скеп’ян Анастасія. Арганізацыя кухоннай службы пры магнацкіх дварах Вялікага княства Літоўскага ў XVI– XVII стст.
Rachuba A. Kazimerz Antoni Złotkowski, uczony sługa Radziwiłłów
Папко В. Слава і жалоба Дому князёў Радзівілаў: урачыстыя пахаванні часоў «Пані Каханку»
Гарбачова В. Баўленне вольнага часу шляхтай Вялікага княства Літоўскага ў канцы XVIII ст. (на прыкладзе роду Рэйтанаў)

Звесткі аб аўтарах