Сборники статей и материалы конференций

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — № 23

Гістарычна-археалагічны зборнік 2007 Вып. № 23Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — Вып. 23.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік — часопіс, перыядычны зборнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы нумар ГАЗа выйшаў у 1927 г., другі — толькі ў 1993 г. У выпуску 23 за 2007 г. змяшчаюцца артыкулы археолагаў і гісторыкаў Беларусі і Расіі, прысвечаныя актуальным праблемам шырокага храналагічнага дыяпазону. Друкуюцца матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі па выніках палявых археалагічных даследаванняў 2006 г. У зборніку публікуюцца артыкулы В. Даніловіча, Я. Звяругі, І. Калечыц, А. Мяцельскага, В. Мядзведзевай, Э. Зайкоўскага, А. Калечыц, В. Абухоўскага, А. Коласава, Міхаіла і Максіма Чарняўскіх, В. Лакізы, М. Язэпенкі, В. Шадыры, А. Вайцяховіча, М. Плавінскага, В. Кошмана, А. Іова, В. Ляўко, Ю. Заяца, І. Ганецкай, І. Марзалюка і шэрагу іншых навукоўцаў.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — Вып. 22

Гістарычна-археалагічны зборнік 2006 № 22Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — Вып. 22.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік — перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы нумар ГАЗа выйшаў у 1927 г., пасля чаго выданне спынілася да 1993 г. У выпуску 22 за 2006 г. змяшчаюцца матэрыялы навуковай канферэнцыі «Археалогія і матэрыяльная культура: інтэрпрэтацыя археалагічных даных», прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Канстанціна Тышкевіча — аднаго з заснавальнікаў навуковай археалогіі ў Беларусі і Літве. У зборніку публікуюцца артыкулы Г. Штыхава, В. Вяргей, А. Дабрыяна, Ш. Бекцінеева, Міхаіла Міхайлавіча Чарняўскага, М. Крывальцэвіча, Я. Шмідта, А. Вайцяховіча, П. Кенькі, Дз. Дука, М. Плавінскага, В. Мядзведзевай, Ю. Заяца, І. Калечыц, Л. Дучыц і шэрагу іншых навукоўцаў.

Silva rerum nova: Штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Якаўлевіча Галенчанкі

Silva rerum nova Штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Якаўлевіча ГаленчанкіЗборнік: Silva rerum nova: Штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Якаўлевіча Галенчанкі / Уклад.: А. Дзярновіч, А. Семянчук; Рэдкалегія: А. Дзярновіч (сакратар). — Вільня — Мінск: AIDAI — ATHENAEUM, 2009. — 312 с.

Характарыстыка: «Silva rerum» перакладаецца з лаціны як «лес рэчаў». Так называецца зборнік артыкулаў, выданы ў гонар 70-годдзя беларускага навукоўцы, даследчыка гісторыі кнігі, кніжнасці і міжнародных культурных сувязей Георгія Якаўлевіча Галенчанкі. Зборнік утрымлівае выдатную падборку публікацый па сярэднявечнай гісторыі Беларусі, ВКЛ і Рэчы Паспалітай ад вучняў і калег Г.Я. Галенчанкі — беларускіх, украінскіх, расійскіх, польскіх, літоўскіх гісторыкаў і філолагаў.

Старонкі