Шайкоў, В., Лукашэвіч, А. Полацкі кадэцкі корпус і яго выхаванцы

Шайкоў В., Лукашэвіч А. Полацкі кадэцкі корпусАртыкул: Шайкоў, В., Лукашэвіч, А. Полацкі кадэцкі корпус і яго выхаванцы / В. Шайкоў, А. Лукашэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1999. — № 4. — С. 45–51.

Анатацыя: Артыкул гісторыкаў Васіля Іванавіча Шайкова і Андрэя Міхайлавіча Лукашэвіча прысвечаны гісторыі стварэння і дзейнасці Полацкага кадэцкага корпуса. Узнікненне гэтай вучэбнай установы непасрэдна звязана з Полацкай езуіцкай акадэміяй. У 1820 г. акадэмія, якой прысвечаны асобны артыкул В.І. Шайкова, была зачынена. На яе месцы было арганізавана вышэйшае піярскае вучылішча, што праіснавала да 1830 г. Выкладчыкі вучылішча падтрымлівалі цесныя творчыя сувязі з Віленскім універсітэтам: Полацк наведаў вядомы гісторык Іяхім Лялевель, а некалькі полацкіх выкладчыкаў належалі да руху філаматаў. У 1830 г. вышэйшае піярскае вучылішча ў Полацку было закрыта як «культурны цэнтр польскай цывілізацыі», а на яго месцы, г.зн. у былых езуіцкіх карпусах, пачаў дзейнічаць кадэцкі корпус.

В.І. Шайкоў і А.М. Лукашэвіч апісваюць распарадак дня, вучэбныя прадметы і спецыфіку навучання полацкіх кадэтаў. Увага надаецца таксама выкладчыцкаму і афіцэрскаму саставу. Асноўную частку афіцэраў і выкладчыкаў Полацкага кадэцкага корпуса складалі выхадцы з цэнтральнай Расіі. Шэраг спецыялістаў запрашалі з-за мяжы. Аўтары прасочваюць гісторыю кадэцкага корпуса да перыяду грамадзянскай вайны і каротка апісваюць пераўтварэнні, якія зведалі рэшткі кадэцкіх карпусоў на эміграцыі. Называючы выпускнікоў, якія сталі героямі шэрагу войнаў, а таксама праславіліся ў якасці навукоўцаў і творчых дзеячоў, аўтары робяць выснову аб тым, што Полацкі кадэцкі корпус у значнай ступені кампенсаваў недахоп навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі.

Фармат: Pdf.

Памер: 11,5 МB.

Спампаваць артыкул/Скачать статью.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.