Шайкоў, В. Полацкая езуіцкая акадэмія (1812–1820 гг.)

Шайкоў В. Полацкая езуіцкая акадэміяАртыкул: Шайкоў, В. Полацкая езуіцкая акадэмія (1812–1820 гг.) / В. Шайкоў // Беларускі гістарычны часопіс. — 1995. — № 4. — С. 73–82.

Анатацыя: Артыкул гісторыка Васіля Іванавіча Шайкова, колішняга загадчыка кафедры гісторыі і сацыялогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, прысвечаны абставінам узнікнення, дзейнасці і скасавання Полацкай езуіцкай акадэміі. Падзеі разглядаюцца ў кантэксце ўзаемаадносін паміж свецкай і духоўнай уладамі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Расійская імперыя адчувала неабходнасць у падтрымцы насельніцтва. Каталіцкае і ўніяцкае духавенства не толькі не спяшалася з прыняццем прысягі, але і стала ў апазіцыю да царскага ўрада. Выключэннем былі езуіты, якія першымі прынеслі прысягу на вернасць Кацярыне ІІ і пачалі актыўную прапагандысцкую дзейнасць ў падтрымку самаўладдзя. Імператрыца ўбачыла ў Таварыстве Іісуса патэнцыйную апору, да таго ж яна была ў захапленні ад наладжанай езуітамі сістэмы адукацыі.

Дэманструючы лаяльнасць да расійскай улады, езуіты мелі свой разлік: іх ордэн спачатку быў забаронены ў шэрагу еўрапейскіх краін, а ў 1773 г. — афіцыйна ліквідаваны папам рымскім. Расія стала адной з дзвюх краін, а пасля забароны ордэна езуітаў у Прусіі ў 1779 г. — адзінай дзяржавай, дзе Таварыства Іісуса працягвала дзейнасць. Цэнтрам збору езуітаў з усяго свету стаў Полацк. Полацкі езуіцкі калегіум, заснаваны яшчэ ў 1581 г., меў выдатныя вучэбныя і гаспадарчыя памяшканні, багатую бібліятэку, дзесяткі прафесараў з еўрапейскім імем. У 1812 г. калегіум атрымаў статус акадэміі.

Змены ў стаўленні улады да езуітаў адбыліся пасля аднаўлення гэтага ордэну Ватыканам. Езуіты ўжо не маглі разглядацца самаўладдзем як надзейная апора. Усяго праз восем гадоў пасля стварэння акадэміі ў Полацку езуіты былі высланы з Расіяй, а сама акадэмія — закрыта. У яе сценах былі створаны спачатку вышэйшае піярскае вучылішча, а потым — кадэцкі корпус. Гэтым вучэбным установам прысвечаны асобны артыкул В.І. Шайкова і А.М. Лукашэвіча.

Фармат: Pdf.

Памер: 6,5 МB.

Спампаваць артыкул/Скачать статью.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.