Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1979 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, дзе друкаваліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, мастацтвазнаўству і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса выдавалася з 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, агратэхнічных, тэхнічных навуках выходзілі ў адным нумары без падзелу на серыі. Сярод гістарычных пераважалі матэрыялы па гісторыі савецкага будаўніцтва. У № 5 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.І. Шадыры пра гарадзішчы ранняга жалезнага веку на поўначы Беларусі, В.М. Ляўко пра архітэктурна-дэкаратыўную кераміку Віцебска XVI–XVIII стст., А.А. Чуднікавай пра рух вучнёўскай моладзі Беларусі супраць самадзяржаўя і царквы ў пачатку XX ст., У.Е. Снапкоўскага да 30-годдзя ўтварэння ГДР, запіскі аб Турцыі ўраджэнца Беларусі М.П. Урончанка (1834–1835 гг.), апублікаваныя В.П. Грыцкевічам, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Царук І.О. У адзінай сям’і савецкіх народаў (Да 40-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР)

ФІЛАСОФІЯ
Крывароцька В.В. Роля дыферэнцыяцыі і інтэграцыі ў развіцці сучаснай навукі

ПРАВА
Сторажаў М.В. Сацыяльна-эканамічныя і прававыя крытэрыі класіфікацыі спецыялістаў сельскай гаспадаркі

ЭКАНОМІКА
Абразкова Т.Б. Крытэрый эфектыўнасці выкарыстання асноўных вытворчых фондаў
Тарасаў У.I. Вымярэнне якасці і эфектыўнасці металарэзнага абсталявання для цэнаўтварэння

ГІСТОРЫЯ
Снапкоўскі У.Е. Па шляху міру і сацыялізма (Да 30-годдзя ўтварэння Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі)
Майданаў I.I. Дзейнасць Камуністычнай партыі Беларусі па ўмацаванню надзвычайных камісій (1918–1920 гг.)
Чуднікава А.А. Рух вучнёўскай моладзі Беларусі супраць самадзяржаўя і царквы ў пачатку XX ст.
Шадыра В.I. Гарадзішчы ранняга жалезнага веку на поўначы Беларусі

МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА
Гугнін М.А. Мастацтва беларускай дзіцячай кнігі (1956—1965 гт.)
Таўлай Г.В. Беларуская абрадавая песня (праблемы кампазіцыі)
Ляўко В.М. Архітэктурна-дэкаратыўная кераміка Віцебска XVI–XVIII стст.

ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА
Шпакоўскі I.С. Вобраз адрасата ў структуры вершаванага тэксту

МОВАЗНАЎСТВА
Краўчанка М.К. Некаторыя канструкцыі з інфінітывам у нямецкай мове і іх беларускія адпаведнікі

ЛЮДЗІ САВЕЦКАЙ НАВУКІ
Акадэмік АН БССР Казімір Паўлавіч Буслаў (Да 65-годдзя з дня нараджэння)

ПУБЛІКАЦЫІ
Грицкевич В.П. Неопубликованные записки о Турции уроженца Белоруссии М.П. Вронченко (1834–1835 гг.)

Акадэмік АН БССР Іван Сяргеевіч Краўчанка

РЭЦЭНЗІІ
Слабодчыкаў М.А. Абласныя Саветы і праблемы будаўніцтва
Дронаў Ф.А. Праблемы паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу
Коўкель I.I., Мараш I.Я., Шыцік В.К. Даследаванні па гісторыі сялянства і сельскай гаспадаркі Беларусі
Кліменка Н.I. Беларускай савецкай кнізе — 60 гадоў

ХРОНІКА
Агіевіч У.У. Юбілейная сесія Аддзялення грамадскіх навук АН БССР
Сакевіч I.У. Акадэміі Навук БССР — 50 год