Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1976 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — акадэмічны часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, археалогіі, мастацтвазнаўству і іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, фізіка-матэматычных, прыкладных навуках выходзілі пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1976 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы Ю.А. Якімовіча пра манументальную драўляную архітэктуру Беларускага Палесся XVII–XIX стст., М.М. Смальянінава пра бальшавізацыю салдат Заходняга фронту ў верасні — кастрычніку 1917 г., К.В. Маскоўкінай пра гісторыю бібліятэчнай справы ў Беларусі ў 1920–1941 гг., Э.Ф. Языковіча пра жанчын Беларусі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Буслаў К.П. Новыя гарызонты савецкага чалавека
Жбанкова І.І. Савецкая жанчына — актыўны будаўнік камуністычнага грамадства
Языковіч Э.Ф. Жанчыны Беларусі ў Вялікай Айчыннай вайне
Кулакоўская Т.Н. Роля жанчыны ў ажыццяўленні аграрнай палітыкі КПСС
Бірыч Т.В. Роля жанчын у развіцці аховы здароўя ў СССР
Макарэвіч В.А. Асноўныя напрамкі дзейнасці грамадскага кантролю па выяўленню і выкарыстанню рэзерваў вытворчасці (з вопыту дзейнасці КПБ у гады сямігодкі)
Гюрджан В.А. Аб характары ўзаемасувязі эканамічных адносін
Казлоўская Л.В. Сацыяльныя аспекты размяшчэння прамысловасці
Абрамовіч А.М. Развіццё прававых форм дзяржаўнага кіраўніцтва капітальным будаўніцтвам
Дзмітрачкоў П.Ф. Аб павышэнні ролі грамадскасці ў дзейнасці выканаўчых органаў мясцовых Саветаў БССР (1966–1970 гг.)
Лях Г.І. Увасабленне ленінскіх ідэй аб метадах выхавання сацыялістычнай дысцыпліны працы ў савецкім працоўным заканадаўстве
Іваноў М.Л. Да пытання аб фальсіфікацыі буржуазнай гістарыяграфіяй удзелу БССР ва ўтварэнні Саюза ССР
Маскоўкіна К.В. З гісторыі бібліятэчнай справы ў БССР (1920–1941 гг.)
Смальянінаў М.М. Бальшавізацыя салдацкіх мас Заходняга фронту (верасень — кастрычнік 1917 г.)
Якімовіч Ю.А. Манументальная драўляная архітэктура Беларускага Палесся XVII–XIX стст.
Губернатараў М.А. Малады герой савецкай рэчаіснасці ў творчасці Аркадзя Куляшова
Елісеева Л.В. Прыназоўнікавае дзеяслоўнае кіраванне ў старабеларускай мове (на матэрыяле дзелавых помнікаў XVI ст.)

ЛЮДЗІ САВЕЦКАЙ НАВУКІ
Барышаў Г.І. Шлях вучонага (Да 60-годдзя з дня нараджэння У.І. Няфёда)

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Курскоў Ю.В. Гістарычныя карэнні дружбы рускага і беларускага народаў

ХРОНІКА
Агіевіч У.У. Жанчыны развітога сацыялістычнага грамадства