Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак ХХ ст.)

Гісторыя Беларусі У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі канец XVIII — пачатак ХХ ст.Кніга: Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак ХХ ст.) / М.В. Біч [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Экаперспектыва, 2005. — 519 с.; іл.

Характарыстыка: найноўшае абагульняючае акадэмічнае выданне па гісторыі Беларусі.

Анатацыя: У чацвёртым томе разглядаецца мінулае нашай Бацькаўшчыны ў перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі: з канца XVIII ст. да 1917 г. У гэты час на тэрыторыі Беларусі адбываліся падзеі агульнарасійскага, еўрапейскага і нават сусветнага маштабаў.

Фармат: Pdf.

Памер: 57,2 MB.

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі т. 3 Рэфармацыя Контррэфармацыя БарокаКніга: Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока / В.Б. Евароўскі [і інш.] ; рэдкал. тома : В.Б. Евароўскі [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — 615 с.

Анатацыя: Трэці том акадэмічнага шасцітомніка «Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» прысвечаны інтэлектуальнай гісторыі Беларусі другой паловы XVI — пачатку XVII ст. Аўтары — С.А. Падокшын, І.В. Саверчанка, І.А. Бортнік і іншыя — разглядаюць такія рэлігійна-грамадскія феномены, як рэфармацыйныя і контррэфармацыйныя кірункі тагачаснай беларускай думкі. Стваральнікі трэцяга тома прааналізавалі шматлікія творы палемічнай і дыдактычнай літаратуры, створаныя прадстаўнікамі праваслаўнага, каталіцкага, рэфарармацыйнага, уніяцкага лагераў і рэканструявалі адметнасці пабудовы тэалагічных сістэм.

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 2. Протарэнесанс і Адраджэнне

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі т. 2 Протарэнесанс і АдраджэннеКніга: Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 2. Протарэнесанс і Адраджэнне / С.І. Санько [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 840 с.

Анатацыя: У томе разглядаюцца перадумовы і станаўленне філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў канцы XV — сярэдзіне XVI ст. Аналізуецца сацыякультурная сітуацыя і ідэалагічны кантэкст засваення і развіцця ідэй еўрапейскага Рэнесансу з пункту погляду міжкультурнага і міжцывілізацыйнага дыялога. Асаблівая ўвага надаецца творчасці Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Льва Сапегі, Мацея Стрыйкоўскага і інш., узнаўленню базавых элементаў познесярэднявечнай штодзённасці, аналізу рэнесансных міфа-гістарычных наратываў, датычных ранняй этнічнай гісторыі рэгіёна ВКЛ.

Фармат: Pdf.

Памер: 5,4 MB.

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Эпоха Сярэднявечча

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі т. 1 Эпоха СярэднявеччаКніга: Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Эпоха Сярэднявечча / В.Б. Евароўскі [і інш.]; рэд. кал.: В.Б. Евароўскі [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 575 с.

Анатацыя: Першы том шасцітомнага выдання «Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» прысвечаны разгляду асноўных этапаў айчыннай інтэлектуальнай гісторыі ў эпоху Сярэднявечча. Вялікая ўвага надаецца пытанням метадалогіі гісторыка-філасофскіх даследаванняў, узнаўляюцца базавыя фрагменты прадфіласофскага (міфалагічнага) светапогляду продкаў беларусаў, аналізуюцца візантыйскія, паўднёва-славянскія і заходне еўрапейскія вытокі айчыннай філасофскай спадчыны, а таксама корпус пісьмовых помнікаў Полацкіх, Смаленскіх і Тураўскіх земляў. Разглядаюцца філасофскія, этычныя і эстэтычныя аспекты творчасці Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Клімента Смаляціча, Аўрамія Смаленскага і інш.

Фармат: Pdf.

Памер: 3,09 MB.

Грыцкевіч, В.П. Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая

Грыцкевіч В.П. Адысея наваградскай лекаркі Саламея РусецкаяКніга: Грыцкевіч, В.П. Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая / В.П. Грыцкевіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — 53 с.; іл.

Характарыстыка: У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIIІ ст. Саламею Русецкую (Пільштынову), якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу.

Фармат: Djvu.

Памер: 480 КB.

Янушкевіч, Я. Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі

Янушкевіч Я. Неадменны сакратар Адраджэння Вацлаў ЛастоўскіКніга: Янушкевіч, Я. Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі / Я. Янушкевіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1995. — 68 с.; іл.

Характарыстыка: Пасля больш чым паўстагоддзя шэльмавання ці проста замоўчвання вяртаецца да нас імя Вацлава Ластоўскага (1883 — 1938). Жыццёвы шлях сакратара «Нашае Нівы», прэм'ер-міністра БНР, акадэміка і неадменнага сакратара Беларускай Акадэміі навук адлюстроўвае паваротныя моманты ў лёсе Беларусі першай трэці ХХ стагоддзя. Постаць яго займае тут адно з цэнтральных месцаў. Credo свайго — служэння роднаму краю палітычнай, культурнай і іншай чыннасцю — ён не змяніў да апошніх дзён.

Фармат: Djvu.

Памер: 1 MB.

Саверчанка, І. Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар

Саверчанка І. Сымон Будны гуманіст і рэфарматарКніга: Саверчанка, І. Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар / І. Саверчанка. — Мінск: Універсітэцкае, 1993. — 223 с.

Характарыстыка: Сымон Будны (каля 1530 — 1593) — выдатны беларускі філосаф, багаслоў, літаратар, прапаведнік і тэарэтык рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім — займае адно з ганаровых месцаў ва ўсёй еўрапейскай культуры XVI ст. У кнізе з выкарыстаннем новых архіўных крыніц прасочваецца жыццёвы і творчы шлях асветніка, паказваюцца яго тэалагічныя і касмалагічныя погляды, этычная дактрына і сацыяльнае вучэнне.

Фармат: Djvu.

Памер: 1,7 MB.

Старонкі