Исторические журналы

Беларускі гістарычны часопіс

Беларускі гістарычны часопісЧасопіс: Беларускі гістарычны часопіс.

Характарыстыка: «Беларускі гістарычны часопіс» (БГЧ) узнік ў 1993 г. Як адзначаў першы галоўны рэдактар БГЧ Васіль Кушнер, ідэя стварэння рэспубліканскага гістарычнага часопіса існавала з 1950–1960-х гг. Аднак рэалізаваць яе тады не ўдалося, паколькі курс на пабудову камунізму і стварэнне савецкага народа як новай гістарычнай супольнасці не прадугледжваў глыбокага і аб’ектыўнага вывучэння нацыянальнай гісторыі і развіцця гістарычнай адукацыі. Сітуацыя змянілася пасля таго, як Беларусь стала суверэннай дзяржавай. Часопіс паставіў сваёй мэтай садзейнічаць нацыянальнаму адраджэнню, росту нацыянальнай свядомасці беларусаў, выхаванню патрыятызму сваёй Бацькаўшчыны праз аб’ектыўнае вывучэнне і асвятленне гістарычных падзей, пашырэнне гістарычных ведаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1975 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству і іншых галінах беларускай гуманітарыстыкі. Спецыялізаваная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, фізіка-матэматычных, сельскагаспадарчых навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1975 г. з матэрыялаў археалагічнай і гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы Л.Д. Побаля і М.Ф. Гурына пра жалезныя вырабы з Тайманава, В.П. Асмалоўскага пра партыйны склад Саветаў Беларусі ў другой палавіне 1918 г., В.В. Сафонава пра ролю сродкаў масавай інфармацыі ў палітычнай асвеце сельскага насельніцтва Беларусі ў 1926–1932 гг., К.А. Біруковіча пра формы і метады работы музеяў БССР у 1959–1970 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Спадчына. — 1995. — № 4

Спадчына 1995 № 4Часопіс: Спадчына. — 1995. — № 4 (112).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў утвораны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння ён гуртаваў аматараў беларускай культуры і гісторыі: вучоных, літаратараў, публіцыстаў. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і паэтаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 4 часопіса «Спадчына» за 1995 г. змешчаны ўрыўкі з «Дыярыюша» Міхаіла Казіміра Радзівіла, артыкулы Мікалая Лапіцкага пра праваслаўную царкву ў Вялікім Княстве Літоўскім у час праўлення Ягайлы (Уладзіслава), Вольгі Дадзіёмавай пра першае беларускае нотнае выданне, Вольгі Лабачэўскай пра віленскую выставу 1913 г., а таксама іншыя публікацыі.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 1

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1980 № 1Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 1 (41).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выходзіць у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 1 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1980 г. публікуюцца артыкулы Э.М. Зайкоўскага пра паселішча на Крывінскім тарфяніку, Ф.Д. Гурэвіч пра старажытныя гарады Панямоння, К.В. Маскоўкінай па гісторыі Брэста, С.С. Свістуновіча пра беларускую народную вышыўку, В.А. Говара пра беларускую фініфць, а таксама іншыя матэрыялы.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1975 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, этнаграфіі, мастацтвазнаўству і іншых галінах беларускай гуманітарыстыкі. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадских, дакладных, прыкладных навуках выдаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1975 г. з матэрыялаў этнаграфічнай і гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы Я.М. Сахуты пра гісторыю мастацкага аздаблення беларускай народнай мэблі, Л.І. Дубінінай пра ролю паўпрэдства БССР у ажыццяўленні федэратыўных адносін паміж БССР і РСФСР у 1921–1922 гг., К.М. Пятухова пра падпольную барацьбу ў канцэнтрацыйным лагеры Асвенцым, А.А. Філімонава пра працоўны подзвіг беларускага народа ў пасляваенныя гады, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1974 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны часопіс для публікацыі вынікаў даследаванняў па гісторыі, мастацтвазнаўству, мовазнаўству і іншых гуманітарных навуках. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадских, фізіка-матэматычных, сельскагаспадарчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1974 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы Э.Ф. Языковіча пра барацьбу працоўных Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, Г.Д. Кнацко пра ролю рукапісных часопісаў ў ідэйна-выхаваўчай рабоце сярод партызан Беларусі, А.П. Купрэевай пра аказанне дапамогі насельніцтву Беларусі пасля вызвалення яе тэрыторыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Спадчына. — 1995. — № 3

Спадчына 1995 № 3Часопіс: Спадчына. — 1995. — № 3 (111).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» ўзнік у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго гуртаваліся неабыякавыя беларускай культуры і гісторыі навукоўцы, пісьменнікі, публіцысты. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і паэтаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 3 часопіса «Спадчына» за 1995 г. змешчаны артыкулы Анатоля Цітова пра прыватную геральдыку Беларусі, Юрыя Шаўцова пра пратэстанцкі месіянізм Яна Кішкі, Уладзіміра Снапкоўскага пра канфлікт знешнепалітычных інтарэсаў Польшчы і ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, Міколы Лобача пра этналінгвістычныя працэсы на беларуска-польскім этнічным памежжы, Святланы Паўловіч пра судовы працэс Антонія Тызенгаўза, Алеся Чобата пра Станіслава Булак-Балаховіча, Аляксандра Басава пра сцягі дзяржаў — былых рэспублік СССР, а таксама іншыя публікацыі.

Старонкі