Бібліятэка

Гісторыя Беларусі. Курс лекцый. Частка 2

Гісторыя Беларусі. Курс лекцый. Частка 2

Кніга: Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. ХІХ - ХХ стст.: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І. Зялінскі [і інш.]. — Мн.: РІВШ БДУ, 2002. — 656 с.

Характарыстыка: другая частка сумеснага праекта гродзенскіх і мінскіх гісторыкаў. Перыяд новага і навейшага часу ў еўрапейскай гісторыі адзначаны глыбіннымі ўзрушэннямі, рэвалюцыямі, дзвюмя сусветнымі войнамі, буйнейшай аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. Гэтыя падзеі пакінулі глыбокі адбітак на лёсе беларускага народа. У кнізе прасочаны складаныя праблемы фарміравання беларускай нацыі, нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, эканамічнага, сацыяльна-палітычнага і духоўнага развіцця беларускага народа.

Фармат: Djvu.

Памер: 5,23 MB.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 1. Да другой паловы XVI ст.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 1Кніга: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. / Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома С.В. Марцэлеў, Л.М. Дробаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1987. — 304 с.; іл.

Анатацыя: У першым томе разглядаецца зараджэнне і развіццё ўсіх відаў і жанраў выяўленчага мастацтва і архітэктуры на тэрыторыі Беларусі ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. Упершыню ў мастацтвазнаўстве зроблена спроба вызначыць месца і ролю беларускага мастацтва ў сусветнай культуры.

Фармат: Pdf.

Памер: 71,6 MB.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 2. Другая палова XVI ст. — канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 2Кніга: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 2: Другая палова XVI ст. — канец XVIII ст./ Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Я.М. Сахута. — Мн.: Навука і тэхніка, 1988. — 384 с.; іл.

Анатацыя: Другі том змяшчае матэрыял па выяўленчаму мастацтву і архітэктуры другой паловы XVI ст. — XVIII ст. Па багаццю і разнастайнасці відаў і жанраў гэта самы насычаны перыяд у гісторыі мастацтва дарэвалюцыйнай Беларусі. Том добра ілюстраваны.

Фармат: Pdf.

Памер: 57,2 MB.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 3. Канец XVIII — пачатак XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 3Кніга: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII — пачатак XX ст. / Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л.М. Дробаў, П.А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — 448 с.; іл.

Анатацыя: У томе змешчаны багаты фактычны матэрыял па выяўленчаму мастацтву і архітэктуры канца XVIII — пачатку ХХ ст. Прасочваецца працэс станаўлення і развіцця рэалізму ва ўсіх жанрах мастацтва ва ўмовах зараджэння капіталістычных адносін. Асноўная ўвага надаецца характарыстыцы розных стылістычных напрамкаў, творчасці іх прадстаўнікоў, выяўленню асаблівасці беларускага мастацтва. Том багата ілюстраваны.

Фармат: Pdf.

Памер: 62,3 MB.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 4. 1917 — 1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 4Кніга: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917 — 1941 гг. / Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л.М. Дробаў, В.Ф. Шматаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 352 с.; іл.

Анатацыя: На вялікім фактычным матэрыяле ў томе паказваецца працэс зараджэння і станаўлення беларускага савецкага выяўленчага мастацтва. Аналізуюцца помнікі архітэктуры, скульптуры, творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Том ілюстраваны.

Фармат: Pdf.

Памер: 49,8 MB.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 5. 1941 — 1960-я гг.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 5Кніга: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 5: 1941 — 1960-я гг. / Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома П.А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 255 с.; іл.

Анатацыя: Асноўная ўвага аўтараў тома сканцэнтравана на характарыстыцы тых відаў і жанраў, а таксама асобных твораў мастацтва рэспублікі, якія найбольш поўна і ярка адлюстравалі мужнасць і гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і яго стваральную працу па аднаўленні разбуранай гаспадаркі. Том багата ілюстраваны.

Фармат: Pdf.

Памер: 51,7 MB.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 6. 1960-я — сярэдзіна 1980-х гадоў

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 6Кніга: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гадоў / Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома В.І. Жук. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 375 с.; іл.

Анатацыя: На вялікім фактычным матэрыяле даследуецца перыяд эвалюцыі сучаснага мастацтва Беларусі з пачатку 1960-х да сярэдзіны 1980-х гадоў. Вызначаны асноўныя тэндэнцыі развіцця архітэктуры, жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Том ілюстраваны.

Фармат: Pdf.

Памер: 53,6 MB.

Старонкі