Бібліятэка

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1982. — № 2

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1982 № 2Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1982. — № 2 (50).

Характарыстыка: Часопіс «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выдавацца у 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі дапамагаць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1982 г. публікуюцца артыкулы В.Ф. Вінакурава і Я.П. Рунца пра ахову валуноў, В.А. Жучкевіча пра геаграфічныя назвы, Я.М. Сахуты пра абрадавую пластыку, Я.Л. Бравер пра новыя звесткі з біяграфіі Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага), паведамленні археолагаў Л.В. Аляксеева пра берасцяную грамату, Л.У. Дучыц пра раскопкі курганоў, М.І. Лашанкова пра бронзавыя люстэркі, а таксама іншыя матэрыялы.

Чараўко, В.У. Упрыгажэнні і дэталі касцюма познесярэдневяковага насельніцтва Беларускага Падзвіння (па матэрыялах археалагічнага вывучэння сельскіх пахавальных помнікаў)

Чараўко В.У. Упрыгажэнні і дэталі касцюма познесярэдневяковага насельніцтва Беларускага ПадзвінняАртыкул: Чараўко, В. У. Упрыгажэнні і дэталі касцюма познесярэдневяковага насельніцтва Беларускага Падзвіння (па матэрыялах археалагічнага вывучэння сельскіх пахавальных помнікаў) / В. У. Чараўко // Традиционный белорусский костюм в европейском культурном пространстве : материалы Междунар. науч. форума, Минск, 19–20 окт. 2017 г. / сост. П. А. Богдан, М. Н. Винникова, Ф. П. Лысенко. — Минск : Беларуская навука, 2017. — С. 227–231.

Анатацыя: Пахавальныя традыцыі познесярэдневяковага насельніцтва Беларускага Падзвіння вядомы нам горш у параўнанні з папярэдняй і наступнай эпохамі. Выправіць гэту сітуацыю можа комплекснае выкарыстанне даных пісьмовых крыніц, этнаграфічных і археалагічных даследаванняў. Археалагічныя раскопкі даюць унікальны фактычны матэрыял адносна такога напрамку вывучэння пахавальнай практыкі, як пахавальны касцюм. Пераважная большасць пахаванняў ХIV–XVIII стст. з’яўляецца безынвентарным, што сведчыць аб незахаванасці тканіны і дэталяў касцюма, зробленых з арганічных матэрыялаў, і ўказвае на мінімальнае выкарыстанне металічных элементаў. Наменклатура выяўленых прадметаў уключае жаночыя галаўныя ўборы, элементы паясоў, засцёжкі, ювелірныя ўпрыгожанні і нацельныя крыжыкі. Пераважная большасць знаходак зроблена ў жаночых пахаваннях і датуецца дастаткова шырока, што ўказвае на бо́льшую разнастайнасць жаночага касцюма і ўстойлівасць «моды».

Етимологичний словник української мови. Т. 2. Д — К

Етимологичний словник української мови. Т. 2. Д - ККніга: Етимологичний словник української мови. Т. 2. Д — Копці. — Київ : Наукова думка, 1985. — 571 с.

Характарыстыка: Другий том «Етимологічного словника української мови» містить слова на літери Д — К (Копці). У ньому подається етимологія і характеризується стан етимологічної розробки всіх зафіксованих у XIX і XX стст. слів української літературної мови та діалектів, за винятком найрегулярніше утворюваних похідних форм, пов’язаних із наведеними в словнику, і застарілих або вузькофахових термінів іншомовного походження. Розглядаються також етноніми і власні імена людей.

Чараўко, В. Археалагічнае вывучэнне пахавальных помнікаў XIV–XVIII стст. каля вв. Івесь, Доўгае, Бірулі, Клешчыно, Жарнасекава, Дубраўка Віцебскай вобласці ў 2010–2014 гг.

Чараўко В.У. Археалагічнае вывучэнне пахавальных помнікаў XIV–XVIII стст.Артыкул: Чараўко, В. Археалагічнае вывучэнне пахавальных помнікаў XIV–XVIII стст. каля вв. Івесь, Доўгае, Бірулі, Клешчыно, Жарнасекава, Дубраўка Віцебскай вобласці ў 2010–2014 гг. / В. Чараўко // Пяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, [Коўна, Літва, 2–4 кастрычніка 2015 г.]. Працоўныя матэрыялы. Т. 5 (2016). — Kaunas : Vytautas Magnus university press, 2016. — С. 139–143.

Анатацыя: Разглядаюцца вынікі археалагічных даследаванняў пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стст. Артыкул утрымлівае апісанне і аналіз вынікаў археалагічных раскопак грунтовых пахаванняў каля вёсак Доўгае, Івесь, Бірулі, Клешчыно, Жарнасекава, Дубраўка Віцебскай вобласці ў 2010–2014 гг.

Commentarii Polocenses historici. — 2005. — Том II

Commentarii Polocenses historici 2005 Т. 2Часопіс: Commentarii Polocenses historici. — 2005. — Том II.

Характарыстыка: Commentarii Polocenses historici (Полацкія гістарычныя запіскі) — навуковае выданне, якое выходзіла раз на год у 2004–2006 гг. Часопіс быў арыентаваны на асвятленне падзей рэгіянальнай гісторыі. Асноўная частка публікацый датычылася Полацка і Полацкай зямлі ХVI–ХVIII стст., але друкаваліся і артыкулы па ХIХ–ХХ стст. Акрамя артыкулаў і паведамленняў, у часопісе друкаваліся тэксты гістарычных крыніц і рэцэнзіі на гістарычныя працы.

У II томе часопіса Commentarii Polocenses historici (2005 г.) змешчаны артыкулы Андрэя Янушкевіча пра захоп Полацка маскоўскім войскам у 1563 г., Максіма Гардзеева пра акты па праблемах самакіравання ў кнігах полацкага магістрата другой паловы XVII ст., Зміцера Мацвейчыка пра лёсы паўстанцаў 1830–1831 гг. з Віцебскай губерні, паведамленне Віталя Галубовіча пра адну арэнду ў Полацкім ваяводстве ў сярэдзіне ХVII ст., а таксама іншыя матэрыялы.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1979 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — адмысловы навуковы часопіс, у якім друкаваліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук паўстала ў 1956 г. Да гэтага часу публікацыі па гуманітарных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх навуках выдаваліся ў адным нумары. Сярод гістарычных пераважалі матэрыялы па найноўшай, савецкай гісторыі. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў археалагічнай, гістарычнай, антрапалагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы У.У. Багамольнікава пра вывучэнне курганоў радзімічаў, П.К. Башко пра адносіны Саветаў на тэрыторыі Беларусі да пытанняў вайны і міру ў сакавіку — чэрвені 1917 г., І.І. Салівон пра ролю міжнацыянальных шлюбаў у фарміраванні некаторых марфалагічных рыс насельніцтва Беларускай ССР, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Чараўко, В.У. Каменныя надмагіллі Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст.

Чараўко В.У. Каменныя надмагіллі Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст.Артыкул: Чараўко, В. У. Каменныя надмагіллі Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. / В. У. Чараўко // Актуальные проблемы архитектуры Белорусского Подвинья и сопредельных регионов : сб. науч. работ Междунар. науч.-практ. конф. к 50-летию Полоцкого гос. ун-та, Новополоцк, 18–19 октября 2018 г. / под общ. ред. В. Е. Овсейчика (отв. ред.), Г. И. Захаркиной, Р. М. Платоновой. — Новополоцк : Полоцкий гос. ун-т, 2018. — С. 122–131.

Анатацыя: Разнастайныя каменныя канструкцыі ў выглядзе вымастак, абкладак, асобных валуноў, каменных крыжоў і іх спалучэнняў часта абазначаюць пахаванні Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. Яны сустракаюцца на сельскіх могілках рэгіёна, пераважна на левым беразе Заходняй Дзвіны. Прыродным фактарам, які садзейнічаў стварэнню каменных надмагілляў, з’яўляецца значная завалуненасць зямель Паўночнай Беларусі. Дакладная форма каменнага надмагілля можа быць устаноўлена толькі пры археалагічных раскопках. У артыкуле прапанавана класіфікацыя каменных надмагілляў Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. у залежнасці ад канфігурацыі каменнай канструкцыі і абазначэння галавы/ног пахавання.

Старонкі