Спадчына. — 1997. — № 3

Спадчына 1997 № 3Часопіс: Спадчына. — 1997. — № 3 (123).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго згуртаваліся гісторыкі, літаратары і публіцысты, неабыякавыя да культуры і мінулага Беларусі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 3 часопіса «Спадчына» за 1997 г. змешчаны публікацыі Вацлава Ластоўскага (псеўданім — Власт) пра слуцкія паясы, С. Дабранскага пра гісторыю масонства ў Літве, Юркі Віцьбіча пра Гомельскае паўстанне (або Стракапытаўскі мяцеж), Юрыя Туронка пра беларускае пытанне ў палітыцы лонданскага лагеру (1941–1944), Жэлю Жэлева пра фашызм і таталітарную дзяржаву, а таксама іншыя публікацыі.

Змест нумара:

ДЗЕНЬ ВОЛІ
Аляксандар Цьвікевіч. Усе дарогі вядуць у Беларусь
Максім Гарэцкі. Думкі і развагі з прычыны сьвята незалежнасьці
Вінцэнт Гадлеўскі. Тры шляхі
Н. Недасек. 1917–1947. Да трыццатых угодкаў найвызначнейшых падзеяў нашага нацыянальнага руху

АДЛЮСТРАВАННІ
Яўген Анішчанка. Падмуркі паліцэйскага сацыялізму
С. Дабранскі. Нарысы з гісторыі масонства ў Літве

ПОСТАЦІ
Леапольд Родзевіч. Беларусь
Арсень Ліс. Паміж літаратурай і палітыкай: драма аднаго рамантыка

ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Вітаўт Тумаш. Справа паходжаньня Сымона Буднага
Юры Туронак. Беларускае пытанне ў палітыцы лонданскага лагеру (1941–1944)

СКАРБНІЦА
Власт. Слуцкія паясы

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Юрка Віцьбіч. Гомельскае паўстанне (Стракапытаўскі мяцеж)
Жыцьцяпіс беларускага публіцыстага У. Глыбіннага
У. Глыбінны. З гісторыі беларускага тэатру

ПОМНІКІ ПАЭЗІІ
Аляксандар Ходзька. Залесьсе (паэма)

МІЖМОР’Е
Аяз Ісхакі, Г. Гасан. Змаганне народаў Ідэль-Уралу

СЕМІНАР
Жэлю Жэлеў. Фашызм. Таталітарная дзяржава