Спадчына. — 1996. — № 2

Спадчына 1996 № 2Часопіс: Спадчына. — 1996. — № 2.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго гуртаваліся неабыякавыя беларускай культуры і мінуўшчыны навукоўцы, літаратары, публіцысты. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 2 часопіса «Спадчына» за 1996 г. змешчаны артыкулы Валянціна Грыцкевіча пра гістарычныя міфы, Генадзя Семянчука пра «Беларусіку» ў фондах Галоўнага архіву старажытных актаў у Варшаве, фрагменты з дыярыюшаў Міхаіла Казіміра Радзівіла і Альбрыхта Станіслава Радзівіла, а таксама іншыя публікацыі.

Змест нумара:

АДЛЮСТРАВАННІ
Уладзімер Глыбінны. Смаленшчына — адвечная зямля Крывічоў
Яраслаў Ліс. Палітык Міхал Клеафас Агінскі

ПОМНІКІ ЛІТАРАТУРЫ
Алесь Салавей. З кнігі «Несьмяротнасьць» (1949–1952 гг.)
Кляўдуш Дуж-Душэўскі. Самаходы. Прадмова і падрыхтоўка да друку Ўладзімера Ляхоўскага

ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Валянцін Грыцкевіч. Міфы і гісторыя
Юры Шаўцоў. Батарыянская партыя

RESTITUTIO
Уладзімір Крукоўскі. Чорная скрынка

АРХІВІСТЫКА
Генадзь Семянчук. «Беларусіка» ў фондах Галоўнага архіву старажытных актаў у Варшаве

МЕМУАРЫ
Альбрыхт Станіслаў Радзівіл. Дыярыюш аб падзеях у Польшчы. Прадмова і публікацыя Аляксандра Сьвяжынскага
Дыярыюш князя Міхала Казімера Радзівіла. Пераклад і публікацыя Вацлава Арэшкі

РЭЛІГІЙНАЯ ГІСТОРЫЯ
Міхал Болтрык. Хроніка супрасльскіх падзеяў
Аляксандр Надсан. Сьвяты Кірыла Тураўскі