Янушкевіч, А.М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558–1570 гг.

Янушкевіч А.М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558-1570Кніга: Янушкевіч, А. М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558–1570 гг. / А. М. Янушкевіч. — Мінск : Медисонт, 2007. — 356 с.

Характарыстыка: Манаграфія прысвечана ўдзелу Вялікага княства Літоўскага ў Інфлянцкай (Лівонскай) вайне ў 1558–1570 гг. У працы разглядаюцца ход ваенных дзеянняў і дыпламатычных зносін, праблемы арганізацыі ўзброеных сіл ВКЛ і іх фінансава-матэрыяльнага забеспячэння, фактары ўплыву ваеннага становішча на развіццё ўнутрыпалітычных і сацыядэмаграфічных працэсаў у ВКЛ. На падставе вывучэння архіўных матэрыялаў, аўтар робіць важныя высновы, напрыклад, адносна матываў удзелу ў вайне Маскоўскага царства.

Фармат: Pdf.

Памер: 3,8 MB.

СПАМПАВАЦЬ КНІГУ = СКАЧАТЬ КНИГУ.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
УВОДЗІНЫ
РАЗДЗЕЛ I. Ваенныя дзеянні і дыпламатычныя зносіны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай
§1. Пачатак барацьбы за Інфлянты (1558 — 1561 гг.)
§2. Пачатак шырокамаштабнай вайны. Полацкая катастрофа 1563 г.
§3. Нечаканая перамога: Ульская бітва 1564 г.
§4. Перманентная вайна на знясіленне: падзеі 1564 — 1570 гг.
РАЗДЗЕЛ II. Арганізацыя ўзброеных сіл ВКЛ
§1. Крызіс магчымасцей: паспалітае рушэнне ВКЛ падчас Інфлянцкай вайны
§2. Няспраўджаныя спадзяванні: найманае войска ў структуры ўзброеных сіл ВКЛ
§3. Польскі найманы кантынгент: ілюзія дапамогі ці нявыкарыстаныя магчымасці?
РАЗДЗЕЛ III. Фінансава-матэрыяльнае забеспячэнне ўдзелу ВКЛ у Інфлянцкай вайне
§1. Мабілізацыя сродкаў на вядзенне вайны: традыцыйныя метады і пошукі новых крыніц
§2. Галаўны боль для ўладаў: праблемы ўтрымання найманых жаўнераў
РАЗДЗЕЛ IV. Уплыў ваеннага становішча на развіццё ўнутрыпалітычных працэсаў у ВКЛ
§1. Стаўленне эліт да Інфлянцкай вайны канфлікты поглядаў і інтарэсаў
§2. Укараненне «шляхецкай дэмакратыі» і працэс заключэння уніі з Польшчай у варунках Інфлянцкай вайны
§3. Насельніцтва памежных тэрыторый ВКЛ у ваенны час: стаўленне да вайны, узаемадзеянне з уладамі, дэмаграфічнаясітуацыя
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СКАРАЧЭННІ
КРЫНІЦЫ І ЛІТАРАТУРА
SUMMARY
«Grand Duchy of Lithuania and the Livonian War 1558 — 1570»