Археалогія Беларусі. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі

Археалогія Беларусі. Т. 1. Каменны і бронзавы вякіКніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі / Э. М. Зайкоўскі, У. Ф. Ісаенка, А. Г. Калечыц [і інш.] ; пад рэд. М. М. Чарняўскага, А. Г. Калечыц. — Мінск : Бел. навука, 1997. — 424 с. ; іл.

Характарыстыка: Першы том акадэмічнага шматтомніка «Археалогія Беларусі». На вялікім археалагічным матэрыяле ўпершыню дадзена поўная характарыстыка развіцця культур першабытнага грамадства Беларусі ў каменным і бронзавым вяках на працягу амаль 13 тысячагоддзяў. Паказаны асаблівасці і характар першапачатковага засялення Беларусі ў ледавіковую і пасляледавіковую эпоху, разнастайныя археалагічныя культуры, складаныя этнакультурныя працэсы, звязаныя пераважна з прасочваннем сюда цэнтральнаеўрапейскага насельніцтва. Гісторыя першабытных плямёнаў у басейнах Дняпра, Прыпяці, Нёмана і Дзвіны падаецца на шырокім агульнаеўрапейскім фоне, што дазваляе прасачыць вытокі культур старажытных славян і балтаў.

Фармат: Djvu.

Памер: 18,8 MB.

СПАМПАВАЦЬ КНІГУ = СКАЧАТЬ КНИГУ.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Уступ
1. Гісторыя вывучэння каменнага і бронзавага вякоў Беларусі (У.Ф. Ісаенка)
2. Палеагеаграфічны нарыс (А.Г. Калечыц)
Раздзел 1. ПАЛЕАЛІТ I МЕЗАЛІТ
1. Першапачатковае засяленне Беларусі (А.Г. Калечыц, У.П. Ксяндзоў)
2. Помнікі лінгбійскай культуры (М.М Чарняўскі)
3. Свідэрская культура (У.П. Ксяндзоў)
4. Грэнская культура (В.Ф. Капыцін)
5. Кундская культура (У.П. Ксяндзоў)
6. Сожская культура (В.Ф. Капыцін, А.Г. Калечыц)
7. Яніславіцкая культура (М.М. Чарняўскі)
8. Помнікі кудлаеўскай культуры (В.Я. Кудрашоў)
9. Помнікі нарачанскага тыпу (У.П. Ксяндзоў, М.М. Чарняўскі)
Раздзел 2. НЕАЛІТ
1. Днепра-данецкая культура (У.Ф. Ісаенка)
2. Нёманская культура (М.М. Чарняўскі, У.Ф. Ісаенка)
3. Верхнедняпроўская культура (А.Г. Калечыц)
4. Нарвенская культура (М.М. Чарняўскі)
5. Культура тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі (М.М. Чарняўскі)
6. Культура шарападобных амфар (М.М. Чарняўскі)
7. Помнікі тыпу Бабінавічаў (Э.М. Зайкоўскі)
Раздзел 3. БРОНЗАВЫ ВЕК
1. Сярэднедняпроўская культура (А.Г. Калечыц, М.М. Крывальцэвіч)
2. Культура палескай шнуравой керамікі (М.М. Крывальцэвіч)
3. Помнікі са шнуравой керамікай Панямоння (М.М. Чарняўскі)
4. Паўночнабеларуская культура (М.М. Чарняўскі)
5. Тшцінецкая культура (М.М. Крывальцэвіч)
6. Помнікі сосніцкага тыпу (А.Г. Калечыц)
7. Культура сярэдняй і позняй бронзы Паазер’я (Э.М. Зайкоўскі)
Заключэнне (М.М. Чарняўскі)
Спіс скарачэнняў
Паказальнік імёнаў
Геаграфічны паказальнік
Паказальнік археалагічных помнікаў